Главная » Правописание слов » Как пишется у нескладовае в белорусском языке

Слово Как пишется у нескладовае в белорусском языке - однокоренные слова и морфемный разбор слова (приставка, корень, суффикс, окончание):


Морфемный разбор слова:

Однокоренные слова к слову:

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Правапіс ў (нескладовага)

Гук [ў], якога няма ў рускай літаратурнай мове, адносіцца да спецыфічных гукаў беларускай фанетычнай сістэмы, а літара ў, якой абазначаецца на пісьме гэты гук, складае адметнасць графічнай сістэмы нашай мовы, хаця яна выкарыстоўваецца і ў некаторых іншых алфавітах, напрыклад дунганскім, алфа- віце азіяцкіх эскімосаў. Па характары гучання яму найболып адпавядае англійскі білабіяльны [іу]. Напісанне ў (нескладовага), як і у (складовага), заснавана ў асноўным на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

Правіла 1

Нескладовае ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]:

Выключэнне: траур.


ЗАЎВАГА 1. Квадратныя дужкі, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі, злучок, двукоссе знакамі прыпынку не з’яўляюцца, а таму на правапіс ў (нескладовага) не ўплываюць: жанчына-ўрач, хлопцы-ўмельцы, фіна-ўгорскі, часопіс «Полымя» ўзнагародзілі, крыкнулі «ўра».


ЗАЎВАГА 2. Пасля круглых дужак заўсёды пішацца у (складовае): Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) ужо былі дома (I. Гурскі).

Правіла 2

Нескладовае ў пішацца замест л пры чаргаванні [л] з [ў] толькі ў некаторых групах слоў і словаформаў:

Правіла 3

Літара л захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

ЗАЎВАГІ. Неабходна адрозніваць напісанні: колка (калоць) і коўка (каваць); толк (значэнне, карысць) і тоўк (таўчы).

Словы каўбаса, каўбаснік, каўбасны маюць нарматыўныя варыянты кілбаса, кілбаснік, кілбасны.

Напісанне л ці ў у прозвішчах залежыць ад традыцыі, юрыдычнага фактару, а таксама ад жадання асобы, якая носіць гэтае прозвішча, г. зн. дапускаецца напісанне Волк і Воўк, Ваўчок, Воўк-Левановіч, Ваўчэцкая і Валчэцкая, Жаўтоўскі і Жалтоўскі; Маўчанаў і Малчанаў, але: Балконскі, Валконскі, Волкаў, Талстой, Шалгуноў.

Правіла 4

Нескладовае ў пішацца замест в пры чаргаванні [в] з [ў] пасля галосных:

Правіла 5

У адрозненне ад літары л, якая захоўваецца ў многіх імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах, гук [в] у гэтай групе за невялікім выключэннем чаргуецца з [ў] і на пісьме перадаецца літарай ў (нескладовае): Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, Саўмін, Эўклід, Эўрэпід; Баляслаў, Вацлаў, Вячаслаў, Чэхаў.

Літара в захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

Источник

Нескладовае ў і у складовае §15

Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных: пры чаргаванні [у] з [ў]: у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў); у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур; пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя; пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у́рны, Брэсцкая у́нія, групоўка у́льтра, норма і у́зус, насілі у́нты, чулася у́ханне, ау́л, бау́л, ау́каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

Источник

Беларуская мова. Правапіс У складовага і нескладовага Ў.

ПРАВАПІС Ў (НЕСКЛАДОВАГА)

Гук [ў], якога няма ў рускай літаратурнай мове, адносіцца да спецыфічных гукаў беларускай фанетычнай сістэмы, а літара ў, якой абазначаецца на пісьме гэты гук, складае адметнасць графічнай сістэмы нашай мовы, хаця яна выкарыстоўваецца і ў некаторых іншых алфавітах, напрыклад дунганскім, алфа- віце азіяцкіх эскімосаў. Па характары гучання яму найболып адпавядае англійскі білабіяльны [іу]. Напісанне ў (нескладовага), як і у(складовага), заснавана ў асноўным на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

Правіла 1

Нескладовае ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]:

Выключэнне: траур.

ЗАЎВАГА 1. Квадратныя дужкі, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі, злучок, двукоссе знакамі прыпынку не з’яўляюцца, а таму на правапіс ў (нескладовага) не ўплываюць: жанчына-ўрач, хлопцы-ўмельцы, фіна-ўгорскі, часопіс «Полымя» ўзнагародзілі, крыкнулі «ўра».

ЗАЎВАГА 2. Пасля круглых дужак заўсёды пішацца у (складовае): Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) ужо былі дома (I. Гурскі).

Правіла 2

Нескладовае ў пішацца замест л пры чаргаванні [л] з [ў] толькі ў некаторых групах слоў і словаформаў:

Правіла 3

Літара л захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

ЗАЎВАГІ. Неабходна адрозніваць напісанні: колка (калоць) і коўка (каваць); толк (значэнне, карысць) і тоўк (таўчы).

Словы каўбаса, каўбаснік, каўбасны маюць нарматыўныя варыянты кілбаса, кілбаснік, кілбасны.

Напісанне л ці ў у прозвішчах залежыць ад традыцыі, юрыдычнага фактару, а таксама ад жадання асобы, якая носіць гэтае прозвішча, г. зн. дапускаецца напісанне Волк і Воўк, Ваўчок, Воўк-Левановіч, Ваўчэцкая і Валчэцкая, Жаўтоўскі і Жалтоўскі; Маўчанаў і Малчанаў, але: Балконскі, Валконскі, Волкаў, Талстой, Шалгуноў.

Правіла 4

Нескладовае ў пішацца замест в пры чаргаванні [в] з [ў] пасля галосных:

Правіла 5

У адрозненне ад літары л, якая захоўваецца ў многіх імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах, гук [в] у гэтай групе за невялікім выключэннем чаргуецца з [ў] і на пісьме перадаецца літарай ў (нескладовае): Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, Саўмін, Эўклід, Эўрэпід; Баляслаў, Вацлаў, Вячаслаў, Чэхаў.

Літара в захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

Источник

Урок навучання грамаце па тэме: “Гук [ў]. Літары Ў,ў”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Драчкаўскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Урок навучання грамаце па тэме : “Гук [ ў ]. Літары Ў,ў”

Распрацавала і правяла :

настаўнік пачатковых класаў

С ачок Алена Рыгораўна

Мэта: навучыць чытаць словы з літарай ў (у нескладовае).

— пазнаёміць з гукам [ў] і адпаведнай літарай ў;

— адпрацоўваць уменне дыферэнцыраваць гукі [ў], [у] ў словах; даваць характарыстыку вывучаным гукам;

— удасканальваць уменні мадэляваць схемы слоў;

— фарміраваць навык цэласнага чытання слоў;

— развіваць маўленчыя здольнасці вучняў;

— развіваць навык удзелу ў вучэбным дыялогу (разуменне пытанняў і адказаў іншых вучняў, пабудова адказаў, дапаўненне адказаў іншых вучняў);

— фарміраванне цікавасці да чытання як сродку пазнання, чытацкага кругагляду;

— садзейнічаць фарміраванню культуры зносін.

Абсталяванне: праграма, мультымедыйная прэзентацыя ў праграме Microsoft Power Point, падручнік “ Буквар “, тэлевізар, камп’ютар, наглядна-дыдактычныя дапаможнікі.

I. Матывацыя да вучэбнай дзейнасці (самавызначэнне да дзейнасці)

Хутка час прабяжыць,

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць.

(Дзеці паказваюць карткі)

Дзякуй. У мяне таксама добры настрой. Чакаю ад вас правільных адказаў, плённай працы і добрых паводзін.

Пакладзіце свій добры настрой на далонькі, падзяліцеся з сонейкам. (На дошцы прымацавана выява сонейка). Яно нам будзе дапамагаць увесь урок.

Гульня “Дапоўні сказ”.

1) Гукі мы чуем, а літары … (бачым);

2) У гукаў бываюць прозвішчы … (зычны і галосны);

3) Зычныя гукі вымаўляем … (коратка);

4) Галосныя гукі мы можам … (праспяваць);

5) Галосны гук утварае … (склад).

III. Стварэнне праблемнай сітуацыі

Настаўнік: Сёння адпраўляемся на прагулку на луг. І пойдуць з намі літары. Давайце назавём іх. (Называюць).

Ітак, мы на лузе. Свеціць сонейка. Радуемся сонейку. Памашам рукамі сонейку. Набеглі хмаркі. Схавалі сонейка. Паліў дождж. (Стукаюць пальчыкамі па партах). Намоклі літары нашы? Давайце схаваем іх пад парасоны.

Літары галосных гукаў “хаваюцца” пад чырвоны парасон, літары зычных – пад сіні.

IV. Пастаноўка вучэбнай праблемы.

Пры выкананні задання ў дзяцей узнікае цяжкасць з вызначэннем “статусу” літары ў. Пад які парасон “схаваць” літару? Якую літару не ведаем?

Якое было заданне? (Вызначыць галосны ці зычны гук абазначаюць літары). Заданне аднолькавае для ўсіх, а выканалі па-рознаму. Чаму? Якую літару не ведаем? (Не ведалі літару ў).

Дзеці з дапамогай настаўніка фармулюць тэму ўрока, складаюць план работы на ўроку.

V. Пошук рашэння вучэбнай праблемы.

1) Гукавая размінка. Выдзяленне гука [ў].

— Як кот просіць есці? (Мяў-мяў-мяў).

Гука-літарны аналіз слова мяў.

Адзначаецца, што гук [ў] вымаўляем коратка, ён зычны, цвёрды, звонкі. Пазначаем гэта на плане.

Ацаніць сваю работу.

2) Абазначэнне гука [ў] літарай ў.

Супастаўленне вымаўлення і графічнага выяўлення літар у і ў.

Вучні трэніруюцца ў вымаўленні гукаў: [у] — галосны, перашкод няма, гучыць працягла, губы выцягнуты ўперад трубачкай; гук [ў] — зычны, вымаўляецца коратка, губы крышку расцягнуты, разамкнуты на шырыню пальца.

— Сядзьце зручна, адкіньцеся на спінкі стульяў, заплюшчыце вочкі і паспрабуйце імі намаляваць у паветры спачатку літару у, потым – ў. Надрукаваць літару ў у паветры, на далоні.

Ацаніць сваю работу.

Вяртаемся ў пачатак урока да літар пад парасонамі. Удакладняем пад які парасон “схаваць” літару ў.

Вывад : гук [ў] зычны, заўсёды цвёрды, звонкі, абазначаецца літарай ў.

VI .Фізмінутка “Сонейка і дожджык” Музычная гульня.

VII. Этап узнаўлення ведаў

Гульнёвае практыкаванне “Чуйныя вушкі”

Давайце пагуляем. Дзяўчаты будуць літарай у, а хлопчыкі будуць літарай ў.
Настаўнік вымаўляе словы, вучні, пачуўшы ў словах [у], выцягваюць губы трубачкай (імітуюць вымаўленне галоснага гука), калі ж чуюць гук [ў] — пляскаюць у далоні, тым самым паказваюць, што гук [ў] — зычны, звонкі.
Словы для вымаўлення: шум, шоўк, жоўты, жук, жураўлі, ластаўка, студня, лужок, алоўкі, воўк, вуда, коўдра, курка, пеўнік, пушок, заўтра, зубы, дубок.
VIII . Першаснае замацаванне

Чытанне адкрытых складоў па наглядна-дыдактычным дапаможніку “Сланечнік”.

Праца вучняў злінеечкамі літар. Чытаюць склады, дадаюць гук [ў].

3. Работа з тэкстам “Школа на лузе”

1) Прачытайце загаловак да тэксту. Як вы думаеце, якая школа можа быць на лузе? (Меркаванні дзяцей).

2) Чытанне тэксту настаўнікам. Чаму рыбка ў рацэ маўчала? (Не ведала ніводнага гука). Ці добрая яна была вучаніца?

3) падрыхтоўка да самастойнага чытання.

Чытанне чацвёртага і пятага слупкоў слоў на с.92.

Чытанне слоў на дошцы. (з літарай ь, са збегам зычных у пачатку слова, з літарай ў, з літарай е пасля галоснай).

5) Выбарачнае чытанне.
Куды выйшаў Міхаська? Як пра гэта напісана ў тэксце. Прачытайце, што пачуў Міхаська.
Далей чатыры радкі тэксту вучні чытаюць хорам.
Якія гукі вывучалі жыхары лугу? Хто не вучыўся разам з імі? Чаму? Падмацуйце свой адказ радкамі тэксту.

Якія сказы можна далучыць да ілюстрацыі?
Абгрунтуйце дакладнасць выбранага загалоўка “Школа на лузе”.

Ацаніць сваю работу.

X . Самастойная работа.

Кот Матроскін на сажалцы лавіў рыбу. Дапамажыце яму раскласці рыбык у два вядры. У адно вядро трэба пакласці рыбак, якія змяшчаюць словы з літарай у, у другое – з літарай ў.

Калектыўная праверка. Выпраўленне памылак.

Ацаніць сваю работу.

XI . Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Пра што новае даведаліся на ўроку? Які гук вывучалі на ўроку?

(Гук [ў] — зычны, заўсёды цвёрды, звонкі.)
Ці адкрылі мы сакрэт літары ў?

Як можам прымяніць свае веды?

Самаацэнка дзецьмі асабістай дзейнасці на ўроку. (Па картках)

Источник

Правапіс у і ў нескладовага

«Управление общеобразовательной организацией:
новые тенденции и современные технологии»

Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №6 г.Оршы»

Т э ма ўрока: Правап іс у і ў

Урок бел а руск ай мовы ў V класе

Настаўнік: Хацьянава А.А.

Тэма ўрока: Правапіс у і ў нескладовага

Тып урока: урок камбінаванай будовы

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць: адрозненні паміж у (складовым) і ў (нескладовым), умовы напісання ў словах у складовага і ў нескладовага; умець: дзяліць словы на склады, знаходзіць словы з вывучанымі арфаграмамі ў тэксце, правільна выбіраць галосную ці зычную для напісання ў словах; павысяць вучэбную матывацыю пры дапамозе ілюстрацыйнага матэрыялу ўрока

стварыць умовы для

выпрацоўкі ўмення адрозніваць у і ў нескладовае;

развіцця ўмення правільнага напісання слоў з у і ў;

узбагачэння слоўнікавага запасу вучняў;

фарміравання арфаграфічнай пільнасці;

развіцця ўмення работы з падручнікам;

сістэмнаму засваенню тэмы;

развіццю пазнавальных матываў;

выхаванню цікавасці да прадмета;

выхаванню павагі да роднай мовы, да Беларусі праз дыдактычны матэрыял урока.

Мэта на мове вучняў: на ўроку я даведаюся, чым адрозніваюцца літары у складовае і ў нескладовае, навучуся правільна пісаць словы з у складовым і ў нескладовым, змагу напісаць лічбавы дыктант у канцы ўрока, паўтару вывучаныя раней правілы арфаграфіі.

Тэхналогія навучання: інфармацыйна-камунікацыйная з элементамі праблемнага навучання

Метады навучання: наглядны, славесны, практычны,праблемна-пошукавы.

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: калектыўная, франтальная, індывідуальная, парная.

Прагназуемы вынік: мяркуецца, што на выхадзе з урока вучні выканаюць тэст.

Камп’ютар, мультымедыйны праектар і экран, дошка

Красней В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней [ і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 160 с.: іл.

Карткі з індывідуальнымі заданнямі для кожнага вучня.

Сігнальныя (рэфлексійныя) карткі.

І. Арганізацыйны момант. Прывітанне

— Добры дзень! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Калі ласка, паглядзіце адзін на аднаго і усміхніцеся. А я усміхнуся ўсім вам і пажадаю сёння на ўроку поспехаў.

ІІ. Праверка дамашняга задання

-Прапаную вам зараз папрацаваць з радкамі, узятымі з твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Ваша задача зразумець, пра якую птушку ідзе размова, уставіць прапушчаныя літары, патлумачыць арфаграмы. Вы можаце карыстацца табліцай.

Пра якую птушку гаварыў У. Караткевіч? Чаму ён называе нашу Беларусь “зямлёй пад белымі крыламі”?(Дзеці робяць вывад пра лексічную тэму урока)

Назавіце, якія вывучаныя правілы арфаграфіі мы паўтарылі на прыкладзе гэтых сказаў?

Правапіс якой літары застаўся па – за межамі нашай увагі?

Акрэсліце, калі ласка, тэму нашага ўрока. (тэма запісваецца ў сшыткі)

ІІІ. Пастаноўка задач, матывацыя вучэбнай дзейнасці

Настаўнік (стварэнне праблемнай сітуацыі): Хто з вас упэнены, што добра ведае правапіс у і ў нескладовага? Тады прапаную вам вельмі хутка адказаць на мае пытанні так ці не і паставіць у адпаведнай графе знак.

Літара ў нескладовае не ўтварае склад і таму называецца нескладовай?

Літара ў нескладовае заўсёды пішацца пасля галосных?

У словах іншамоўнага паходжання пішацца толькі у складовае, бо ў замежных мовах няма літары ў нескладовае?

Напісанне літары ў нескладовае залежыць ад націску ў словах?

Гук [ ў] чаргуецца ў словах з гукамі [в], [л]?

— Сёння мы з вамі паглыбім веды пра у і ў нескладовае, навучымся прымяняць веды на практыцы, адрозніваць складовае у ад нескладовага, дзяліць словы на склады

— Задачы паставілі, пачынаем іх вырашаць.

Настаўнік: Прачытайце. Адгадайце загадку. Выпішыце словы, у якіх сустракаюцца у і ў. Падзяліце выпісаныя словы на склады.

Даўганогі землямер схапіў жабу за каўнер, па траве павалачыў, у канаве намачыў вострым носам дзеўбануў, уздыхнуў і — праглынуў. ( Васіль Вітка )

Вучні чытаюць, выпісваюць у сшытак словы, у якіх сустракаюцца у і ў, дзеляць выпісаныя словы на склады.

Робяць вывад аб адрозненні у ад ў, успамінаюць выпадкі напісання ў, знаёмяцца з параграфам у падручніку, разам з настаўнікам будуюць апорную схему.(праца з падручнікам)

Прымяненне ведаў на практыцы

А ці ведаеце вы, адкуль з’явіліся буслы на Беларусі? Прапаную вам адну з легендаў пра паходжанне бусла:

Аднойчы Бог падазва (ў/у) да сябе чалавека і да (ў/у) яму завязаны гаршчочак, (ў/у) якім было сабрана ўсё плюга (ў/у) ства — гадзюкі, жабы, мышы.

-На, — кажа, — занясі гэты гаршчочак і (ў/у) кінь (ў/у) мора; толькі, глядзі, не развязвай.

Прыйшо (ў/у) чалавек дадому. (Ў/У) дарогу пача (ў/у) збірацца: (ў/у) злажыў чыстую бел (ў/у) ю кашулю, аб (ў/у) ў новыя лапці і апрану (ў/у) чорную світу.

-Куды ты збіраешся? — пытае жонка.

-А вось, — кажа, — пасылае Бог занесці гэты гаршчочак і (ў/у)кінуць (ў/у) мора.

-Бог вяле (ў/у) не развязваць, — кажа чалавек.

Вывад: Абапіраючыся на схему ўрока, вусна растлумачце правапіс у і ў.(калектыўна)

V І. Фізкультхвілінка

Бусел праводзіў заняткі.

Дома пакіньце свой страх,

Смела рабіце ўзмах.

Дзюбу трымайце прамой.

Зробіце круг – сядзце на луг!

Не забывайце парадку – мякка рабіце пасадку…

Калі едзеш па вёсках Беларусі, то часта сустракаешся з незвычайнымі збудаваннямі, якія літаральна лунаюць над слупамі і дрэвамі, хатамі і вежамі. У гэтыя збудаванні вяртаюцца кожны год буслы. Як яны называюцца?

Буслянка – гназдо бусла.(лексічная работа, суправаджаецца слайдам)

З прапанаванага тэкста выпішыце выдзеленыя словы, устаўце патрэбныя літары. Падбярыце да іх аднакаранёвыя словы. (работа ў парах)

з’я ў ляюцца – я в а

на зімо ў ку – зіма в аць,зімовы

жні ў ня – жні в еньскі, жніво

пабудо ў – буда в аць, пабудова

гадо ў – гада в ы, гадава

Вывад: чаргаванне в і ў.

Фізкультхвілінка для вачэй (уключыць манітор)

( У /Ў) і ( ў /у) ры ( ц /т) е слова б ( у /ў) сел адначасова азначала » (ў/у)важлівая ая маці»: клапота пра б ( у /ў) сл ( я /е) нят зрабіла бусло ( ў /в) сімвалам бац ь ко ( ў /в) скай любові. 3- ○ і 4-

(У/Ў) (Б/б)алгар(ы/і)і бусел – (ў/у)сюды лічы(л/ў)ся сімвалам надыходзячай в(я/е)сны. Калі за(ў/у)важ(ы/і)лі першага бусла, наступае час развешва(т/ц)ь бела-чырвоныя амулеты «мартэніцы», якія сімвалізуюць прыхо(д/т) вясны. 4-○ і 2-

V ІІ. Падвядзенне вынікаў урока:

Настаўнік: А ці дасягнулі мы задач, пастаўленых у пачатку ўрока, якія правілы дапамогуць вам напісаць выніковы лічбавы дыктант.

Настаўнік прапануе напісаць лічбавы дыктант, а затым зверыць правільнасць выканання з ўзорам, які змешчаны на дошцы. Умова: 1 – так, 0 – не

У кожным з запісаных слоў 3 склады: (ў/у)злажы(ў/у), чыст(у/ў)ю, апран(у/ў)(у/ў). /1/

У кожным з прапанаваных слоў пішу ў: (у/ў)сялякія – (у/ў)сялякія, засн(у/ў), вып(у/ў)сцілі гада(у/ў). /0/

Ў нескладовае ўтварае склад і таму называецца нескладовым. /0/

У сказе “Б(у/ў)сел – сімвал Белар(у/ў)сі” ў нескладовае сустракаецца 2 разы? /0/

У складовае пішу пасля знакаў прыпынку? /1/

Ў нескладовае – галосны? /0/

У складовае не чаргуецца з Ўнескладовым у пачатку сказа. /1/

Ў нескладовае не абазначае гука. /0/

Настаўнік прапануе ацаніць сябе паводле вызначаных крытэрыяў.

Аналіз напісанага лічбавага дыктанта, выстаўленне адзнак

ІХ.Заданне на дом (дэманстрацыя слайда):

Настаўнік: § 8, скласці слоўнікавы дыктант з 10 слоў на вывучанае правіла

Настаўнік:А зараз мне вельмі хацелася б, каб вы явілі сябе буслом і занялі сваё пачэснае месца на нашым дрэве. Свой выбар абгрунтуйце.

Заключнае слова настаўніка: Нагадвае пра алімпіяду “Буслік”, развітваецца.

Даўганогі землямер схапіў жабу за каўнер, па траве павалачыў, у канаве намачыў, вострым носам дзеўбануў, уздыхнуў і — праглынуў.

Аднойчы Бог падазва(ў/у) да сябе чалавека і да(ў/у) яму завязаны гаршчочак, (ў/у) якім было сабрана (ў/у)сё плюга(ў/у)ства — гадзюкі, жабы, мышы.

На, — кажа, — занясі гэты гаршчочак і (ў/у)кінь (ў/у) мора; толькі, глядзі, не развязвай.

Прыйшо(ў/у) чалавек дадом(ў/у). (Ў/У) дарог(ў/у) пача(ў/у) збірацца: (ў/у)злажы(ў/у) чыст(ў/у)ю бел(ў/у)ю каш(ў/у)лю, аб(ў/у)ў новыя лапці і апрану(ў/у) чорную світ(ў/у).

К(ў/у)ды ты збіраешся? — пытае жонка.

А вось, — кажа, — пасылае Бог занесці гэты гаршчочак і (ў/у)кінуць (ў/у) мора.

Бог вяле(ў/у) не развязваць, — кажа чалавек.

Жонка паклала чалавека спаць, а калі той засн(ў/у)ў, развязала сама. А адт(ў/у)ль і выскачылі (ў/у)сялякія гадзюкі, яшчаркі і жабы. Спалохалася баба, нарабіла крык(ў/у). Прахапіў(ў/у)ся чалавек да так босы, (ў/у) белай каш(ў/у)лі, толькі накін(ў/у)ўшы на плечы чорн(ў/у)ю світ(ў/у), давай збіраць т(ў/у)ю нечысць. Збіра(ў/у), збіра(ў/у) — нічога не зробіць. Прыходзіць Бог і кажа тым людзям: вы выпусцілі гадаў, вы і збірайце іх. І абярнуў(ў/у) Бог тых людзей (ў/у) бусло(ў/у). Вось адкуль (ў/у)зяліся буслы.

З прапанаванага тэкста выпішыце выдзеленыя словы, устаўце патрэбныя літары. Падбярыце да іх аднакаранёвыя словы. (работа ў парах)

Запішыце сказы ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі. Палічыце колькі разоў сустракаецца у сказе у-× і ў-(самастойна)

У кожным з прапанаваных слоў пішу ў: (у/ў)сялякія – (у/ў)сялякія, засн(у/ў), вып(у/ў)сцілі гада(у/ў).

Ў утварае склад і таму называецца ў нескладовым.

У словах б(у/ў)сел, Белар(у/ў)сь, б(у/ў)сляняты пішу у складовае.

У сказе “Б(у/ў)сел – сімвал Белар(у/ў)сі” ў сустракаецца 2 разы?

У складовае пішу пасля знакаў прыпынку?

Ў нескладовае – галосны?

У не чаргуецца з Ў у пачатку сказа.

У напісанні назваў і імёнаў можа сустракацца ў нескладовае.

Источник

Теперь вы знаете какие однокоренные слова подходят к слову Как пишется у нескладовае в белорусском языке, а так же какой у него корень, приставка, суффикс и окончание. Вы можете дополнить список однокоренных слов к слову "Как пишется у нескладовае в белорусском языке", предложив свой вариант в комментариях ниже, а также выразить свое несогласие проведенным с морфемным разбором.

Какие вы еще знаете однокоренные слова к слову Как пишется у нескладовае в белорусском языке:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *